From cca66b9ec4e494c1d919bff0f71a820d8afab1fa Mon Sep 17 00:00:00 2001 From: Daniel Baumann Date: Sun, 7 Apr 2024 20:24:48 +0200 Subject: Adding upstream version 1.2.2. Signed-off-by: Daniel Baumann --- share/tutorials/tutorial-elements.be.svg | 3 +++ 1 file changed, 3 insertions(+) create mode 100644 share/tutorials/tutorial-elements.be.svg (limited to 'share/tutorials/tutorial-elements.be.svg') diff --git a/share/tutorials/tutorial-elements.be.svg b/share/tutorials/tutorial-elements.be.svg new file mode 100644 index 0000000..b950d8c --- /dev/null +++ b/share/tutorials/tutorial-elements.be.svg @@ -0,0 +1,3 @@ + + +Tutorial | Elements of designГэты падручнік прадэманструе элемэнты й асновы дызайну, якія звычайна выкладаюцца на першых курсах студэнтам-мастакам, патрэбныя каб зразумець розныя рэчы, якія выкарыстоўваюцца ў творчасьці. Гэта ня поўны сьпіс, таму, калі ласка, дадавайце, аднімайце й спалучайце, каб зрабіць падручнік больш поўным.ЭлемэнтыАсновыКолерЛініяФіґураПрастораТэкстураЯркасьцьПамерБалянсКантрастВылучэньнеПрапорцыяУзорПераходКампазыцыяАглядЭлемэнты дызайнуНаступныя элемэнты — будаўнічыя блёкі дызайну.ЛініяЛінія вызначаная як знак з даўжынёй і напрамкам, створаны пунктам, які рухаецца праз паверхню. Лінія можа мець розную даўжыню, таўшчыню, напрамак, крывіню й колер. Лінія можа быць дзьвюхвымернай (лінія алоўка па паперы) ці меркавацца трохвымернай.ФіґураПлоская фіґура атрымоўваецца, калі існая ці меркаваная лініі сустракаюцца, каб абмежаваць прастору. Зьмена колеру ці адценьня можа вызначыць фіґуру. Фіґуры могуць быць падзеленыя на некалькі відаў: ґеамэтрычныя (квадрат, трохкутнік, акружына) і натуральныя (зь няправільным контурам).ПамерГэта датычыцца адрозьненьняў у прапорцыях аб'ектаў, ліній ці фіґур. Адрозьненьні памераў аб'ектаў могуць быць сапраўднымі ці ўяўнымі.ВЯЛІКІмалыПрастораПрастора — гэта пусты ці адкрыты абсяг між, вакол, над, пад ці ўнутры аб'ектаў. Фіґуры й формы ствараюцца прасторай вакол і ўнутры іх. Прастора часта завецца трохвымернай ці дзьвюхвымернай. Дадатная прастора — запоўненая фіґурай ці формай. Адмоўная прастора акружае фіґуру ці форму.КолерКолер — гэта ўспрымальная характарыстыка паверхні, адпаведная даўжыні хвалі сьвятла, адбітага ёй. Колер мае тры вымеры: адценьне (іншае слова для колеру, пазначанае ягонай назвай, такой як «чырвоны» ці «жоўты»), яркасьць (ягоная сьветласьць ці цёмнасьць), інтэнсіўнасьць (насычанасьць ці прыглушанасьць).ТэкстураТэкстура — гэта як адчуваецца паверхня (існая тэкстура) ці як яна можа выглядаць (меркаваная тэкстура). Тэкстуры апісваюцца словамі, такімі як грубая, аксамітная ці галечная.ЯркасьцьЯркасьць — гэта як цёмна ці як сьветла нешта выглядае. Мы дасягаем зьменаў яркасьці дадаючы чорнага ці белага да колеру. Сьветлацень выкарыстоўвае яркасьць робячы драматычны кантраст сьветлых і цёмных месцаў кампазыцыі.Асновы дызайнуАсновы выкарыстоўваюць элемэнты дызайну, каб стварыць кампазыцыю.БалянсБалянс (вага) — гэта адчуваньне візуальнай роўнасьці фіґураў, формаў, яркасьцяў, колераў і г.д. Балянс можа быць сымэтрычным або роўнаўзважаным, ці асымэтрычным або няроўнаўзважаным. Аб'екты, яркасьці, колеры, тэкстуры, фіґуры, формы й г.д. могуць выкарыстоўвацца каб стварыць балянс у кампазыцыі.КантрастКантраст — гэта непасрэднае суседства супрацьлеглых элемэнтаўВылучэньнеВылучэньне выкарыстоўваецца каб пэўныя часткі твора вызначаліся й прыцягвалі вашую ўвагу. Цэнтар інтарэсу ці вузлавы пункт — гэта месца працы, куды спачатку скіроўваюцца позіркі.ПрапорцыяПрапорцыя апісвае памер, месца ці важнасьць адной рэчы, параўнальна да іншай.Адвольны мураш і ўсюдыходАўтар відарыса SVG — Andrew FitzsimonЗ дазволу Адкрытай бібліятэкі відарысаўhttp://www.openclipart.org/УзорУзор ствараецца паўтарэньнямі элемэнта (лініі, фіґуры ці колеру) зноў і зноў.ПераходПераход памеру й напрамку стварае лінейную пэрспэктыву. Пераход колеру ад цёплага да халоднага й тону ад цёмнага да сьветлага стварае паветраную пэрспэктыву. Пераход можа дадаць фіґуры цікавасьці й рухавасьці. Пераход ад цёмнага да сьветлага прымусіць вочы рухацца ўздоўж фіґуры.КампазыцыяСпалучэньне асобных элемэнтаў, каб ён складаў цэлае.БібліяґрафіяВось частковая бібліяґрафія, скарыстаная для пабудовы гэтага дакумэнта.http://www.makart.com/resources/artclass/EPlist.htmlhttp://www.princetonol.com/groups/iad/Files/elements2.htmhttp://www.johnlovett.com/test.htmhttp://digital-web.com/articles/elements_of_design/http://digital-web.com/articles/principles_of_design/Асаблівая падзяка Linda Kim (http://www.coroflot.com/redlucite/) за дапамогу мне, (http://www.rejon.org/), з гэтым падручнікам. Таксама дзякуй Адкрытай бібліятэцы відарысаў (http://www.openclipart.org/) і людзям, якія перадалі ґрафіку гэтаму праекту.Jonathan Leighton; Jon Phillips; Colin Marquardt; Sylvain Chiron; Nicolas Dufour; Gellért GyurisГлеб Валошка — 2010Esteban Capella — 2019 -- cgit v1.2.3